UzhgorodУжгарадскі нацыянальны ўніверсітэт, заснаваны ў 1945 годзе, з’яўляецца адным з класічных універсітэтаў Украіны і мае IV (вышэйшы) узровень акрэдытацыі. Рэктар – Вашчук Фёдар Рыгоравіч, доктар тэхнічных навук, прафесар.

Універсітэт ганарыцца сваімі супрацоўнікамі. У ім працуюць 152 дактары навук і прафесароў, 500 кандыдатаў навук і дацэнтаў, 11 лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі Ўкраіны ў галіне навукі тэхнікі, 30 заслужаных дзеячаў навукі і тэхнікі, адукацыі і медыцыны і 4 член-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук Украіны і галіновых навук. УжНУ будзе ўзначальваць працу ў межах Пакета работ №2 (ПР2) і асабліва планаваннем беларускага і ўкраінскага кантэкстаў, на падставе якіх будуць стварацца інавацыйныя лабараторыі. У гэтай справе ўніверсітэт будзе абапірацца на багаты даследчыцкі вопыт сваіх супрацоўнікаў.

УжНУ будзе адыгрываць важную ролю ў стварэнні платформы інавацыйнай экасістэмы ў Закарпацкім рэгіёне, арганізацыі інавацыйных лабараторый у Ужгарадзе і правядзенні эксперыментаў з удзелам студэнтаў універсітэта і прадстаўнікоў мясцовага бізнесу. У дадатак да гэтых відаў дзейнасці, УжНУ будзе аказваць дапамогу у вырашэнні фундаментальных праблем, а менавіта, у каардынацыі збору і прадастаўлення дадзеных па рэгіёну для ацэнкі праекту, а таксама ажыццяўленні мерапрыемстваў, накіраваных на распаўсюджанне вопыту выкарыстання інавацыйных лабараторый.

Наведайце афіцыйны вэб-сайт

Enter your email address to subscribe to INNOLAB website and receive notifications about new activities: