bradford2

Школа менеджменту Брэдфардскага ўніверсітэта – адна з вядучых і найстарэйшых бізнес-школ, створаных на базе ўніверсітэтаў, у 2013 адзначыла сваё 50-годдзе. Школа прапануе праграмы бакалаўрэату, магістратуры ў галіне дакладных і прыродазнаўчых навук (Master of Science, M.Sc.) і дзелавога адміністравання (Master of Business Administration, MBA) у Вялікабрытаніі і па ўсім свеце – у Еўропе, дзяржавах Персідскага заліву, Кітаі, Індыі, Малайзіі і Сінгапуры.

З 2000 года Школа менеджменту мае акрэдытацыю EQUIS – вядучай міжнароднай сістэмы ацэнкі якасці, удасканалення і акрэдытацыі ўстаноў вышэйшай адукацыі ў галіне менеджменту і адміністравання бізнесу. Праграмы МВА Школы былі сярод першых, што атрымалі акрэдытацыю Асацыяцыі МВА (АМВА). І, нарэшце, у 2012 годзе Школа атрымала і трэцюю прэстыжную акрэдытацыю – міжнародную акрэдытацыю AACSB, якую атрымалі ўсе нашыя праграмы у галіне адміністравання бізнесу.

Кожны год Школа трапляе ў штогадовы сусветны рэйтынг школ бізнесу, які складае газета Financial Times. На сённяшні дзень мы займаем першы радок у рэйтынгу па Паўночнай Англіі і ўваходзім у лік 50 лепшых школ у Еўропе. Апошні (за 2012/2013) Сусветны рэйтынг школ бізнесу QS сведчыць, што школа ўваходзіць у лік 200 лепшых навучальных устаноў, з якіх працадаўцы ва ўсім свеце хацелі б рэкрутаваць супрацоўніка.

Праект INNOLAB будзе рэалізаваны ў межах Лабараторыі Прадпрымальніцтва і Інавацыяў Школы менеджменту Брэдфардскага ўніверсітэта. Лабараторыя ўяўляе сабой міждысцыплінарнае асяроддзе, у якім даследчыкі выкарыстоўваюць прадпрымальніцва і інавацыі ў інстытуцыйным і арганізацыйным кантэксце. Нашы даследчыкі прапануюць лабараторыі свае веды і вопыт (яны базуюцца на такіх разнастайных дысцыплінах, як эканоміка, сацыялогія, геаграфія, такіх галінаў, як прадпрымальніцтва, інавацыі, міжнародны бізнес, менеджмент тэхналогій) і даследчыцкія навыкі (як колькасныя, так і якасныя).

Наведайце афіцыйны сайт

Enter your email address to subscribe to INNOLAB website and receive notifications about new activities: