Kiev_Mogilianski_UniversityКіева-Магілянская акадэмія, заснаваная мітрапалітам Кіеўскім Пятром Магілянскім у 1615 годзе, была адной з самых паважаных навучальных устаноў ва Ўсходняй Еўропе. Пасля закрыцця ў савецкі час Кіева-Магіляснкая акадэмія была адноўлена пасля здабыцця Ўкраінай незалежнасці ў 1991 годзе.

З таго часу Нацыянальны ўніверсітэт “Кіева-Магілянская акадэмія” (НаУКМА) з’яўляецца адным з вядучых універсітэтаў ва Ўкраіне, які ў галіне адукацыі праводзіць палітыку ў адпаведнасці з Балонскім працэсам згодна з лепшымі міжнароднымі акадэмічнымі стандартамі. Па дадзеных штогадовага ўкраінскага рэйтынгу Нацыянальны ўніверсітэт “Кіева-Магілянская акадэмія” – адзін з трох лепшых універсітэтаў краіны.

Выпускнікі эканамічных спецыяльнасцяў НаУКМА прызнаныя лепшымі ў рэйтынгу ўкраінскіх працадаўцаў. Кіева-Магілянская акадэмія прапануе вялікую колькасць канкурэнтных праграм падрыхтоўкі бакалаўраў і магістраў, працуе прэстыжная Кіева-Магілянская бізнес-школа, таксама пачала сваю працу дактарантура заходняга тыпу. НаУКМА валодае эксклюзіўнымі праграмамі падрыхтоўкі магістраў па спецыяльнасці інавацыйнай стратэгіі.

Наведайце афіцыйны сайт

Enter your email address to subscribe to INNOLAB website and receive notifications about new activities: