Даступныя для загрузкі брашуры INNOLAB:
Навіны і дзейнасць
Азнаямленчы візіт у Універсітэт Арыстоцеля ў Салоніках
З 25 лютага па 1 сакавіка 2013 года у адпаведнасці з планам работы па праекце адбыўся азнаямленчы візіт ва Ўніверсітэт Арыстоцеля ў Салоніках. Удзел у ім узялі 24 прадстаўнікі 10 універсітэтаў-партнёраў:
- Брэдфардскі універсітэт (Вялікабрытанія) – Крыстас Калантарыдзіс;
- Ужгарадскі нацыянальны ўніверсітэт (Украіна) – Мікалай Палінчак, Святлана Слава, Уладзімір Данків, Кацярына Сочка;
- Нацыянальны ўніверсітэт “Кіева-Магілянская акадэмія” (Украіна) – Юры Бажал, Генадзій Грыгор’еў, Аляксандра Гуменна;
- Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт “Харкаўскі політэхнічны інстытут” (Украіна) – Раман Несцярэнка, Вольга Саўчанка;
- Талінскі тэхнічны ўніверсітэт (Эстонія) – Сір’е Устаў;
- Міністэрства адукацыі і навукі Ўкраіны – Юрый Сафонаў;
- Дабрачынны фонд “Бізнес-інкубатар Цярнопальскай вобласці” (Украіна) – Іванна Бакушэвіч, Андрэй Гашчынскі, Ірына Мартыняк;
- Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (Беларусь) – Алена Апякун, Алена Кнор, Андрэй Герман;
- Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (Беларусь) – Аляксандр Казлоў, Рыхард Богуш;
- Універсітэт Арыстоцеля ў Салоніках (Грэцыя) – Крысціна Какдэры, Ісідорас Пасас, Панаёціс Царкопулас, Нікас Камнінас.
Першая сустрэча партнёраў праекта Tempus “INNOLAB”
Першая сустрэча партнёраў праекту Tempus INNOLAB, якая фінансуецца Еўрапейскай Камісіяй, адбылася 5-6 лістапада 2012 года у Ужгарадскім нацыянальным універсітэце. Яе ўдзельнікамі талі прадстаўнікі ўніверсітэтаў з Украіны, Беларусі, Эстоніі, Вялікабрытаніі, Грэцыі і бізнес-інкубатара ў горадзе Цярнопалі (Украіна). Дэлегацыя Міністэрства адукацыі і навукі па паважлівых прычынах не здолела прысутнічаць. Сустрэча стала каштоўнай магчымасцю для абмеркавання рэалізацыі праекту, абавязкаў партнёраў і ўсіх тэхнічных падрабязнасцяў, што датычацца праекту. Асноўным вынікам першай сустрэчы павінна было стаць знаходжанне агульнага разумення сутнасці адкрытай адукацыйнай інавацыйнай платформы і навучання прадпрыімлівасці, распрацоўка прынцыпаў іх функцыянавання і спосабаў выкарыстання дзеля актывізацыі інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэтаў постсацыялістычных краін. Read More
Follow us:
