Інавацыйныя лабараторыі будуць канцэптуальна заснаваныя на творчым спалучэнні выкарыстання адкрытай адукацыйнай інавацыйнай платформы і практычных даследаванняў у галіне навучання прадпрымальніцтву. Яны будуць віртуальна звязаны з прадпрыемствамі і паміж сабою праз платформу развіцця рэгіянальнай інавацыйнай экасістэмы і рынак ідэй.

Пасля дасягнення поўнай гатоўнасці да эксплуатацыі інавацыйныя лабараторыі стануць рэальным механізмам супрацоўнітва паміж універсітэтамі і прадпрыемствамі. Яны дадуць магчымасць групам студэнтаў, кіраваць якімі будуць выкладчыкі, у межах навучальнага працэсу (гэта забяспечыць устойлівасць падрыхтоўкі) працаваць з прадпрыемствамі над вырашэннем надзённых праблем і распрацоўкай інавацыяў. Вынікі гэтай дзейнасці стануць базай для прыкладных навуковых даследаванняў, што тым самым узмоцніць трохкутнік “адукацыя-даследаванне-інавацыя”.

Enter your email address to subscribe to INNOLAB website and receive notifications about new activities: