Прадпрыемствы ўсяго свету ўсведамляюць неабходнасць стварэння інавацыяў дзеля таго, каб паспяхова канкурыраваць на нацыянальных і міжнародных рынках. У той час, як універсітэты валодаюць ведамі і рэсурсамі чалавечага капіталу (навукоўцы і студэнты), якія могуць падтрымаць прадпрыемствы ў іх інавацыйным развіцці, усталяванне повязяў паміж імі не праходзіць гладка. Гэта мае асаблівую важнасць у выпадку Беларусі і Ўкраіны, дзе існуюць сур’ёзныя цяжкасці з разуменнем навуковай супольнасцю бізнес-асяроддзя і здольнасцю прадпрыемстваў узяць на ўзбраенне веды, якія ствараюцца ва ўніверсітэтах.
Праект ІNNOLAB мае на мэце вырашэнне гэтай праблемы праз разгортванне сеткі з пяці інавацыйных лабараторыяў (дзве ў Беларусі і дзве ва Украіне), якія будуць уключаныя ва ўніверсітэцкія вучэбныя планы і рэгіянальныя інавацыйныя экасістэмы. Інавацыйныя лабараторыі – адчувальныя кропкі супрацоўніцтва паміж універсітэтамі і прадпрыемствамі. Яны дазваляюць студэнцкім камандам (на чале з навукоўцамі) у межах вучэбнага працэсу працаваць з прадпрыемствамі ў справе вырашэння надзённых праблем і развіцця інавацыяў. Яны дадуць галоўны рэсурс прадпрыемствам, якія жадаюць развіваць інавацыі.
Калі ласка, прагледзьце старонкі, прысвечаныя праекту INNOLAB, каб убачыць, чым мы можам Вам дапамагчы.
Follow us:
