Праект прадугледжвае дасягненне 4 галоўных вынікаў:

  1. Стварэнне 5 рэгіянальных інавацыйных лабараторый INNOLAB в 5 регіёнах: Ужгарадзе, Харкаве, Кіеве ва Ўкраіне, а таксама Гродна і Полацку ў Беларусі.
    Інавацыйныя лабараторыі INNOLAB будуць выкарыстоўвацца ў рэгіянальных інавацыйных экасістэмах Беларусі і Ўкраіны. Яны дадуць магчымасць прадпрыемствам у супрацоўніцтве з навукоўцамі і студэнтамі эксперыментаваць з прарыўнымі ідэямі. Яны дадаць пляцоўку для распрацоўкі і прасоўвання новых рашэнняў, а таксама для стварэння прыбытку і для грамадства, і для прадпрыемстваў.
  2. Выкарыстанне платформаў для выкладання і навучання, а таксама для паглыблення супрацоўніцтва паміж універсітэтамі і прадпрыемствамі.
    Студэнты пад кіраўніцтвам сваіх выкладчыкаў будуць працаваць у невялікіх групах, а таксама індывідуальна дома і ва ўніверсітэцкіх аўдыторыях над вырашэннем рэальных праблем, з якімі сутыкаюцца рэгіянальныя прадпрыемствы. Пры дапамозе платформаў студэнты атрымаюць магчымасць апублікаваць свае інавацыйныя ідэі і рашэнні, якія маюць перспектыву зацікавіць прадпрыемствы і інвестараў. Дзякуючы інавацыйным платформам студэнты атрымаюць магчымасць камунікаваць з іншымі студэнтамі з універсітэтаў Беларусі і Ўкраіны і абменьвацца ідэямі з прадпрымальнікамі.
  3. Адкрыццё новых магчымасцяў для прафесійнага развіцця студэнтаў і паляпшэнне іх прадпрымальніцкіх навыкаў.
    Атрыманыя веды дапамогуць беларускім і ўкраінскім студэнтам лепей прыстасавацца да новага адукацыйнага асяроддзя, якое будзе створана пасля запуску інавацыйных лабараторый INNOLAB ва ўніверсітэтах-партнёрах. Выкарыстанне адкрытых адукацыйных інавацыйных платформаў дазволіць найбольш актыўным студэнтам вучыцца рабоце ў камандзе дзеля выпрацоўкі ідэй, павелічэння прадпрымальніцкага патэнцыялу, удасканалення навыкаў студэнтаў у справе працаўладкавання і паляпшэння іх кар’ерных перспектыў.
  4. Прадастаўленне студэнтам магчымасці павучыцца ў сваіх калег-студэнтаў з універсітэтаў-партнёраў з ЕС і ўзяць удзел у кароткатэрміновых трэнінгах у Талінскім тэхнічным універсітэце (Эстонія, кастрычнік 2013 г.) і Брэдфардскім універсітэце (Вялікабрытанія, лістапад-снежань 2013 г.)
    Студэнты беларускіх і ўкраінскіх універсітэтаў-партнёраў (па тры з кожнага ВНУ) разам з супрацоўнікамі гэтых універсітэтаў наведаюць Талінскі тэхнічны ўніверсітэт для таго, каб пад час сустрэч з выкладчыкамі, студэнтамі і прадстаўнікамі інавацыйных прадпрыемстваў пазнаёміцца з перадавым вопытам выкарыстання адкрытых адукацыйных інавацыйных платформаў. Трое студэнтаў і трое супрацоўнікаў з беларускіх і ўкраінскіх універсітэтаў-партнёраў пазнаёмяцца з перадавым вопытам Брэдфардскага ўніверсітэта ў галіне прадпрымальніцкай адукацыі. Пад час візіту адбудуцца сустрэчы з выкладчыкамі, абмеркаванні выкладання і дапаможных матэрыялаў, наведванне лекцый, дыскусіі, прысвечаныя выкарыстанню набытага вопыту.

Нашы партнёры возьмуць удзел у стварэнні інавацыйных лабараторый INNOLAB і будуць акумуляваць ідэі і рашэнні студэнтаў са сваіх рэгіёнаў. Прадпрыемствы прапануюць:

  • Удзел у міжнародных і нацыянальных інавацыйных праектах;
  • Развіццё вытворчай практыкі і кар’ерных магчымасцей;
  • Развіццё аналітычных навыкаў;
  • Удзел у распрацоўцы і ажыццяўленні праектаў;
  • Удасканаленне навыкаў распрацоўкі інавацыйных бізнес-праектаў;
  • Прапанова надзённых праблем для пошуку рашэнняў у групах або індывідуальна.

Выкарыстоўваючы ў межах INNOLAB адкрытыя адукацыйныя інавацыйныя платформы ўніверсітэты будуць:

  • Заахвочваць актыўны ўдзел студэнтаў у супрацоўніцтве з прадпрыемствамі;
  • Прывабіць вядучыя прадпрыемствы свайго рэгіёну да выкарыстання інавацыйных лабараторый INNOLAB;
  • Прыцягнуць студэнтаў з уласнымі ідэямі і вынікамі даследаванняў да развіцця бізнесу.

Мы стымулюем культуру інавацый, а таму запрашаем усіх студэнтаў з цікавымі ідэямі і рашэннямі праблем, з упэўненасцю ва ўласных сілах і матывацыяй супрацоўнічаць з намі і актыўна выкарыстоўваць інавацыйныя лабараторыі INNOLAB.

Enter your email address to subscribe to INNOLAB website and receive notifications about new activities: