Праект ІNNOLAB мае на мэце разгортванне сеткі з пяці інавацыйных лабараторыяў, якія звяжуць прадпрыемствы і ўніверсітэцкую навуку, стымулююць інавацыі і ўзбагацяць вопыт студэнтаў з Беларусі і Ўкраіны.
Галоўныя задачы:
- спалучыць у адапведнасці з патрэбамі прадпрыемстваў адкрытае інавацыйнае навучанне з даследваннем праз дзеянне ва універсітэце;
- укараніць інавацыйныя лабараторыі ў рэгіянальных інавацыйных экасістэмах: аблегчыць камунікацыю паміж універсітэтамі і кампаніямі, а таксама паміж кампаніямі;
- інтэграваць інавацыйныя лабараторыі ў штодзённую дзейнасць універсітэта (асабліва ў вучэбныя планы) для забеспячэння іх існавання на доўгатэрміновай аснове;
- абяспечыць эфектыўнае каардынаванне і максімальнае распаўсюджванне вынікаў дзейнасці інавацыйных лабараторый у Беларусі, Украіне і іншых усходніх краінах-суседзях Еўрапейскага Саюзу.
Follow us:
