Азнаямленчы візіт у Універсітэт Арыстоцеля ў Салоніках

DSCN3084

З 25 лютага па 1 сакавіка 2013 года у адпаведнасці з планам работы па праекце адбыўся азнаямленчы візіт ва Ўніверсітэт Арыстоцеля ў Салоніках. Удзел у ім узялі 24 прадстаўнікі 10 універсітэтаў-партнёраў:

  1. Брэдфардскі універсітэт (Вялікабрытанія) – Крыстас Калантарыдзіс;
  2. Ужгарадскі нацыянальны ўніверсітэт (Украіна) – Мікалай Палінчак, Святлана Слава, Уладзімір Данків, Кацярына Сочка;
  3. Нацыянальны ўніверсітэт “Кіева-Магілянская акадэмія” (Украіна) – Юры Бажал, Генадзій Грыгор’еў, Аляксандра Гуменна;
  4. Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт “Харкаўскі політэхнічны інстытут” (Украіна) – Раман Несцярэнка, Вольга Саўчанка;
  5. Талінскі тэхнічны ўніверсітэт (Эстонія) – Сір’е Устаў;
  6. Міністэрства адукацыі і навукі Ўкраіны – Юрый Сафонаў;
  7. Дабрачынны фонд “Бізнес-інкубатар Цярнопальскай вобласці” (Украіна) – Іванна Бакушэвіч, Андрэй Гашчынскі, Ірына Мартыняк;
  8. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (Беларусь) – Алена Апякун, Алена Кнор, Андрэй Герман;
  9. Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (Беларусь) – Аляксандр Казлоў, Рыхард Богуш;
  10. Універсітэт Арыстоцеля ў Салоніках (Грэцыя) – Крысціна Какдэры, Ісідорас Пасас, Панаёціс Царкопулас, Нікас Камнінас.

Удзельнікі наведалі муніцыпалітэт горада Салонікі, прамысловую зону Сіндас, даследчыя цэнтры, інкубатары і тэхнаполісы, у тым ліку тэхнаполіс высокіх тэхналогій ІСТ-парку. 28 лютага наведвальнікі сустрэліся ў Цэнтры па распаўсюджванню вынікаў даследаванняў ва Ўніверсітэце Арыстоцеля ў Салоніках. Асаблівы акцэнт быў зроблены на практычным вопыце распрацоўкі інавацыяй ва ўніверсітэце і прэзентацыях вэб-платформаў, распрацаваных лабараторыяй INTELSPACE і аддзелам URENIO.

Галоўнай мэтай азнаямленчага візіту па праекце INNOLAB з’яўляецца збор і абмен вопытам у мэтах паляпшэння ўзаемадзеяння і інавацыйных магчымасцяў універсітэтаў у постсацыялістычных краінах. Азнаямленчая паездка ў Грэцыю дазволіла даведацца аб фарміраванні інавацыйнай экасістэмы. Праграма візіту ўключала ў сябе наведванне мэырі, прамысловай зоны Сіндас, порта Салонікаў, тэхнаполіса высокіх тэхналогіяў ІСТ-парку, Цэнтра даследаванняў Універсітэта Арыстоцеля ў Салоніках, Цэнтра па даследаваннях і тэхналогіях Hellas. Дэлегацыя Ужгарадскага нацыянальнага ўніверсітэта была прадстаўлена дырэктарам Інстытута эканомікі і міжнародных адносін Мікалаем Палінчаком, Святланай Слава-Продан, Уладзімірам Данківым і Кацярынай Сочкай. Азнаямленчая паездка пераўзышла ўсе нашы чаканні: мы былі вельмі задаволеныя кожнай сустрэчай, людзі былі гасцінныя і гатовыя адказаць на нашы пытанні. Мы былі вельмі ўражаныя шэрагам навукова-даследчых праектаў ва Ўніверсітэце Арыстоцеля і іх колькасцю, а таксама тым фактам, што 6-10% сродкаў ўніверсітэту ідзе на непасрэдную падтрымку ўнікальных і карысных навукова-даследчых праектаў, асабліва тых, якія адчуваць недахоп фінансавання. Акрамя таго, яшчэ адзін цікавы момант быў у тым, што з часу пачатку фінансава-эканамічнага крызісу колькасць даследчых праектаў значна ўзрасла. Хацеў бы выказаць асаблівую падзяку гаспадарам у Салоніках.

Уладзімір Данків

Мая роля як удзельніка пяцідзённай азнаямленчай паездкі да партнёраў па праекце Тэмпус у Салоніках заключалася ў тым, каб даведацца аб механізмах фарміравання інавацыйнага асяроддзя горада Салонікі і супрацоўніцтве паміж універсітэтамі і прадпрыемствамі. Праграма візіту была вельмі насычанай: былі арганізаваныя наведванні прамысловых і інавацыйных зон, навукова-даследчых цэнтраў у Салоніках. У межах гэтага візіту ладзіліся заняткі па выкарыстанні інавацый на прадпрыемствах. Для мяне самымі цікавымі і каштоўнымі дакладамі былі выступы аб эвалюцыі і інфраструктуры тэхнаполіса высокіх тэхналогіяў ІСТ-парку, трансферу тэхналогій і абмену ведамі паміж універсітэтамі, даследчыкамі і кампаніямі, якія выкарыстоўваюць платформы INTELSPACE. Пад час азнаямленчай паездкі ў Салонікі ўдзельнікі мелі магчымасць абмеркаваць праблемы і абмяняцца думкамі не толькі у рамках сесій, але таксама і ў больш нязмушанай абстаноўцы на грамадскіх мерапрыемствах. Я рады што меў магчымасць наведаць Салонікі, а таксама супольна працаваць дзеля рэалізацыі праекту з украінскімі, эстонскімі, грэчаскімі і брытанскімі калегамі.

Рыхард Богуш

У ходзе азнаямленчага візіту партнёры па праекту былі прынятыя ў мэрыі Салонікаў, горада, які імкнецца стаць інавацыйным тэхналагічным цэнтрам краіны і Паўднёва-Еўрапейскага рэгіёну. Удзельнікі візіту наведалі і азнаёміліся з дзейнасцю індустрыяльнай зоны Сіндас; лагістычнага кластара горада Салонікі (свабодная зона); інавацыйнай зоны тэхнаполіс высокіх тэхналогій ІСТ-парк (уключае ў сябе бізнес-інкубатар); Цэнтр правядзення даследаванняў пры Ўніверсітэце Арыстоцеля – лепшага ўніверсітэта ў Грэцыі; Цэнтра даследаванняў і тэхналогій Hellas; Цэнтра гарадскіх і рэгіянальных інавацыйных даследаванняў URENIO Research; Навуковага цэнтра і музею тэхналогій. На сённяшні дзень у Грэцыі налічваецца 8 буйных тэхналагічных паркаў. Нягледзячы на недахоп сродкаў, універсітэты і даследчыя цэнтры займаюцца пошукам інвестараў і партнёраў для актывізацыі інавацыйнай дзейнасці, актыўна развіваюць навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва за іншымі дзяржавамі і арганізацыямі.

Юры Бажал, Генадзі Грыгор’еў, Аляксандра Гуменна

Выбраныя прэзентацыі

Regional Innovation Ecosystem Platform

Фотагалерэя