Першая сустрэча партнёраў праекту Tempus INNOLAB, якая фінансуецца Еўрапейскай Камісіяй, адбылася 5-6 лістапада 2012 года у Ужгарадскім нацыянальным універсітэце. Яе ўдзельнікамі талі прадстаўнікі ўніверсітэтаў з Украіны, Беларусі, Эстоніі, Вялікабрытаніі, Грэцыі і бізнес-інкубатара ў горадзе Цярнопалі (Украіна). Дэлегацыя Міністэрства адукацыі і навукі па паважлівых прычынах не здолела прысутнічаць. Сустрэча стала каштоўнай магчымасцю для абмеркавання рэалізацыі праекту, абавязкаў партнёраў і ўсіх тэхнічных падрабязнасцяў, што датычацца праекту. Асноўным вынікам першай сустрэчы павінна было стаць знаходжанне агульнага разумення сутнасці адкрытай адукацыйнай інавацыйнай платформы і навучання прадпрыімлівасці, распрацоўка прынцыпаў іх функцыянавання і спосабаў выкарыстання дзеля актывізацыі інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэтаў постсацыялістычных краін.
Удзел у сустрэчы ўзялі:
- Крыстас Калантарыдзіс, PhD, прафесар прадпрымальніцтва і інавацыяў Школы менеджменту Брэдфардскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія);
- Карэн Кіркпатрык, адміністратар / кардынатар праекту ад Школы менеджменту Брэдфардскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія);
- Ісідорас Пасас, даследчык аддзела URENIO Research Інжынернай школы Ўніверсітэта Арыстоцеля ў Салоніках (Грэцыя);
- Урвэ Венэсаар, PhD, прафесар прадпрымальніцтва, загадчык Цэнтра развіцця і даследаванняў для бізнесу (ЦРДБ) ў Талінскім тэхнічным універсітэце (Эстонія);
- Сір’е Устаў, даследчыца ЦРДБ, Талінская школа эканомікі і адміністравання бізнесу, Талінскі тэхнічны ўніверсітэт (Эстонія);
- Дзмітрый Глухаў, PhD, прарэктар па навуцы, дацэнт, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (Беларусь);
- Марына Авілкіна, PhD, старшы выкладчык кафедры менеджменту і фінансаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (Беларусь);
- Алена Апякун, загадчыца Аддзелу трансферу тэхналогіяў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (Беларусь);
- Юры Бажал, хабілітаваны доктар, поўны прафесар, загадчык кафедры эканомікі Нацыянальнаша ўніверсітэта “Кіева-Магілянская акадэмія” (Украіна);
- Віктар Заруба, PhD, дацэнт, дэкан Факультэта эканамічных навук Нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта “Харкаўскі політэхнічны інстытут” (Украіна);
- Алег Мельнікаў, PhD, дацэнт, кафедра эканамічнай кібернетыкі і маркетынгавага менеджменту Нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта “Харкаўскі політэхнічны інстытут” (Украіна);
- Алена Жыхар, доктар эканамічных навук, прафесар, даследчык Нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта “Харкаўскі політэхнічны інстытут” (Украіна);
- Іванна Бакушэвіч, PhD, прафесар, дырэктар Цярнопальскага бізнес-інкубатара (Украіна);
- Андрэй Гашчынскі, PhD, дацэнт, загадчык Аддзела інтэрнет-тэхналогіяў Цярнопальскага бізнес-інкубатара (Украіна);
- Ірына Мартыняк, загадчыца Аддзелу праектнага планавання Цярнопальскага бізнес-інкубатара (Украіна);
- Святлана Слава, PhD, дацэнт, кафедра эканомікі, менеджменту і лагістыкі Ужгарадскага нацыянальнага ўніверсітэта (Украіна);
- Уладзімір Данків, PhD, дацэнт, кафедра банкаўскай справы Ужгарадскага нацыянальнага ўніверсітэта (Украіна);
- Кацярына Сочка, выкладчыца кафедры фінансаў Ужгарадскага нацыянальнага ўніверсітэта (Украіна).
Фотагалерэя
- Kick-off meeting in Uzhgorod, Ukraine
- Kick-off meeting in Uzhgorod, Ukraine
- Kick-off meeting in Uzhgorod, Ukraine
- Kick-off meeting in Uzhgorod, Ukraine
- Kick-off meeting in Uzhgorod, Ukraine
- Kick-off meeting in Uzhgorod, Ukraine
- Kick-off meeting in Uzhgorod, Ukraine
Follow us:
