Першая сустрэча партнёраў праекта Tempus “INNOLAB”

DSC03069

Першая сустрэча партнёраў праекту Tempus INNOLAB, якая фінансуецца Еўрапейскай Камісіяй, адбылася 5-6 лістапада 2012 года у Ужгарадскім нацыянальным універсітэце. Яе ўдзельнікамі талі прадстаўнікі ўніверсітэтаў з Украіны, Беларусі, Эстоніі, Вялікабрытаніі, Грэцыі і бізнес-інкубатара ў горадзе Цярнопалі (Украіна). Дэлегацыя Міністэрства адукацыі і навукі па паважлівых прычынах не здолела прысутнічаць. Сустрэча стала каштоўнай магчымасцю для абмеркавання рэалізацыі праекту, абавязкаў партнёраў і ўсіх тэхнічных падрабязнасцяў, што датычацца праекту. Асноўным вынікам першай сустрэчы павінна было стаць знаходжанне агульнага разумення сутнасці адкрытай адукацыйнай інавацыйнай платформы і навучання прадпрыімлівасці, распрацоўка прынцыпаў іх функцыянавання і спосабаў выкарыстання дзеля актывізацыі інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэтаў постсацыялістычных краін. Read More